12.11.2015 / 14:42

Пасля зваротаў беларусаў сустрэчу з ідэолагам «русского мира» ў Мінску адмянілі, пакуль толькі адну 40

У Мінск збіраўся прыехаць адзін з ідэолагаў «русского мира» Мікалай Старыкаў. Ён падтрымлівае анексію Крыма, патрабуе расчлянення Украіны. Ён меў выступіць 17 лістапада ў канфэрэнц-залі гатэля «Беларусь» і 15 лістапада ў кнігарні «Светач»».

Адразу, як толькі з'явілася гэтая інфармацыя, беларускія карыстальнікі сеціва пачалі пісаць скаргі, каб адмяніць гэтыя сустрэчы. Яны заклікалі адмовіць Старыкаву, бо ён падтрымлівае сепаратыстаў ва Украіне і вядомы сваімі антыбеларускімі выказваннямі.

Ужо на наступны дзень на сайце «Белкнігі» з'явілася інфармацыя, што сустрэча са Старыкавым адменена з «тэхнічных прычын». Наконт гатэля «Беларусь» інфармацыі пакуль няма.

0
Мало / Адказаць
12.11.2015 / 15:30
Если не отменить вторую, то на ней он с удвоенной силой обольёт грязью Беларусь...
0
Ясна ўсё / Адказаць
12.11.2015 / 15:46
Падтрымлівае палітыку Сталіна? Ну дык уперад, у Гулаг на 10 гадоў. Ці ён падтрымлівае палітыку Сталіна таму, што яго продкі былі вертухаямі ў Гулагу, ці садыстамі з НКВД, ці даносчыкамі і стукачамі, таму жылі добра і шчасліва пры Сталіну? Тады ўсё з ім зразумела.
0
Біяграфія / Адказаць
12.11.2015 / 15:55
Хацела прывесці цытаты з вікіпедыі з яго біяграфіі, каб стала зразумела, хто гэта і якія ў яго погляды, але не змагла выбраць краценька, што скапіяваць для чытачоў Нашай Нівы. Бо столькі дзярма ў адным флаконе трудна знайсці, як у яго біяграфіі.
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру