Уладальнікам звычайных зарплатных картак падаходны падатак плаціць не давядзецца, сказаў 12 лістапада на прэс-канферэнцыі першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тарас Надольны. 

«Што да картак, то дэкрэтам № 7 прадугледжана норма, што пад падаткаабкладанне падпадаюць толькі тыя ўклады, стаўка па якіх перавышае стаўку да запатрабавання. Сёння Нацыянальны банк давядзе банкам рэкамендацыю па арыенцірах па працэнтнай стаўцы да запатрабавання. Гэтыя стаўкі складуць прыкладна 3% па беларускіх рублях і 0,2% па замежнай валюце. Гэта значыць фактычна зарплатныя праекты, па якіх стаўка да запатрабавання вельмі нізкая, гэтыя карткі не носяць ашчадны характар і яны не трапляюць пад падаткаабкладанне», — растлумачыў Тарас Надольны. 

«Калі ж прырода ўкладу прадугледжвае выкананне функцый зберажэння, гэта значыць прысутнічае доўгі тэрмін і стаўка вышэйшая за стаўку да запатрабавання, то ў гэтым выпадку яны трапляюць пад падаткаабкладанне», — дадаў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?