Да канца 2018 года ў Беларусі плануецца адкрыць як мінімум 15—20 рэстаранаў хуткага абслугоўвання KFC. Аб гэтым паведаміла дырэктар па аперацыйнай дзейнасці YUM! Brands Russia (уладальнік KFC) Вольга Елісеева 12 лістапада на ўрачыстым адкрыцці першага рэстарана сеткі ў Беларусі, які размяшчаецца ў Мінску на вул. Прытыцкага. 

«Мы хочам на працягу двух-трох гадоў мець тут як мінімум 15—20 рэстаранаў. Патэнцыял рэспублікі мы ацэньваем мінімум у 35 рэстаранаў. Я абсалютна ўпэўненая, што Беларусь стане лідарам у ліку нашых рэстаранаў па колькасці гасцей і якасці прадукту», — сказала Елісеева. 

У 2015—2016 гадах рэстараны KFC будуць адкрывацца толькі ў Мінску. Пасля гэтага сетка пачне асвойваць рэгіёны. Аператарам брэнда ў Беларусі будзе выступаць кампанія «Бел Фуд Сэрвіс». 

«У наступныя тры месяцы ў Мінску будуць адкрытыя тры рэстараны KFC. Найбліжэйшае адкрыццё будзе ў гандлёвым цэнтры «Экспабел». У рэгіёнах мы плануем адкрываць па два-тры рэстараны ў кожным з абласных цэнтраў. Далей пойдзем па буйных раённых цэнтрах», — паведаміў дырэктар ТАА «Бел Фуд Сэрвіс» Сяргей Дуцін. 

Паводле яго слоў, у Беларусі даўно чакалі прыходу KFC. «Брэнд вельмі папулярны сярод тых, хто яго спрабаваў за мяжой. Мы бачым, што ён актыўна набірае папулярнасць сярод тых, хто ўжо паспеў пабываць у нашым рэстаране», — сказаў Дуцін. 

З'яўленне ў Беларусі брэнда KFC, адзначыў ён, сведчыць, што Беларусь «паднімаецца на міжнароднай бізнес-арэне». 

«Тое, што сюды зайшоў KFC, мы лічым стратэгічна важным рашэннем для рэстараннага рынку Беларусі ў цэлым», — адзначыў Дуцін. 

KFC — амерыканская сетка кафэ грамадскага харчавання, якая спецыялізуецца на стравах з курыцы. Па гандлёвым абароце сетка кафэ займае другое месца ў свеце, якая ўступае толькі кампаніі McDonald’s. KFC з'яўляецца даччынай кампаніяй карпарацыі Yum! Brands, якая таксама валодае гандлёвымі сеткамі Pizza Hut і Taco Bell.

Глядзіце таксама: У Мінску запрацаваў першы KFC ФОТА І ЦЭНЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?