Вярхоўная рада Украіны прыняла законапраект, які прадугледжвае стварэнне ў краіне дзяржаўнага бюро расследаванняў.

З тэксту дакумента, апублікаванага на афіцыйным сайце ўкраінскага парламента, вынікае, што бюро будзе адказваць за расследаванне злачынстваў, якія раней знаходзіліся ў падпарадкаванні пракуратуры.

Да іх адносяцца правапарушэнні, учыненыя арганізаванымі групоўкамі, а таксама супрацоўнікамі праваахоўных органаў і антыкарупцыйнага ведамства. Акрамя таго, да сферы адказнасці новай структуры належаць ваенныя злачынствы.

Кіраўнік бюро будзе прызначацца прэзідэнтам па прадстаўленні прэм'ер-міністра. Апошні ж пры вызначэнні кандыдатуры будзе кіравацца рашэннем спецыяльнай конкурснай камісіі.

У адпаведнасці з законапраектам штат цэнтральнага апарата бюро і яго тэрытарыяльных упраўленняў будзе складаць каля паўтары тысячы чалавек. Новая структура цалкам вызваліць пракуратуру ад следчых функцый.

Ва Украіне праходзіць маштабная рэформа праваахоўнай сістэмы, у ходзе якой ужо пачаўся пераход ад міліцыі да нацыянальнай паліцыі. Украінскія ўлады таксама вырашылі стварыць новы паліцэйскі спецназ па вобразу амерыканскага спецпадраздзялення SWAT.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?