12.11.2015 / 21:52

Рух салідарнасці «Разам» заклікае беларускую апазіцыю аб'яднацца 4

Рух салідарнасці «Разам» заклікае беларускую пазіцыю аб'яднацца. Пра гэта гаворыцца ў заяве мінскіх актывістаў арганізацыі, сход якіх адбыўся 12 лістапада ў сталіцы.

«Калі раней раз'яднанасць беларускай апазіцыі была проста глупствам, то зараз, у сувязі з імперыялістычнымі пагрозамі з боку Масквы, гэта з'яўляецца злачынствам супраць беларускай нацыі», — гаворыцца ў дакуменце.

Рух салідарнасці «Разам» лічыць, што аб'яднанне апазіцыі павінна адбыцца «на прызнанні права беларускага народа выбіраць уладу, а гэта азначае непрызнанне выбарчых фарсаў, якія праводзіць рэжым з лістапада 1996 года, і права беларускага народа на ўласную дзяржаву, што азначае патрабаванне вываду расійскіх ваенных баз з Беларусі».

Мінскія актывісты руху салідарнасці «Разам» таксама заклікалі ўсе структуры, якія ўваходзяць у кааліцыі, заснаваныя «на ідэйных прынцыпах незалежнасці Беларусі, вяршэнства права і вяртання ў еўрапейскую цывілізацыю», да сумесных дзеянняў «з мэтай, ажыццяўленне якой даўно патрабуе беларускі народ, — аб'яднанне беларускай апазіцыі».

0
0 / Адказаць
12.11.2015 / 21:59
Не прайшло і дваццаці год...
0
правінцыял / Адказаць
12.11.2015 / 22:38
Колькі можна? Усё адно і тое. Заклікі аб'яднацца, потым - сваркі на глебе аб'яднання, вынік - прайграныя выбары.
0
Агата / Адказаць
12.11.2015 / 23:23
Дажыліся... "З чаго пачаць? Пачну з Радзімы". І ў яе ты не адзіны! Патрэбна не асэнсаваньне клясычнай філасофіі, а паход у народ. Дарогай Колас, сьцягам Купала, кропельніцай Разанаў і Глобус, табурэткай для перадыху ўласныя выклікі, Пазьняка ня ганіць, "Нашу Ніву" купляць, гаварыць "дзякуй". Гэта дзіва нейкае - выбачацца, што ты беларус. Жыве Беларусь. І толькі так.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру