Прадстаўнікі іранскай паліцыі паведамляюць, што колькасць загінулых у выніку двух выбухаў у Бейруце вырасла па меншай меры да 37 чалавек, а раненні атрымалі больш за сотню.

Выбухі прагрымелі ў адным з паўднёвых раёнаў ліванскай сталіцы, у якім пражываюць пераважна мусульмане-шыіты.

Гэты раён кантралюецца прадстаўнікамі руху «Хэзбала», баевікі якога прымаюць актыўны ўдзел у канфлікце ў Сірыі на баку прэзідэнта Башара Асада.

Улады лічаць, што выбухі ажыццявілі смяротнікі. Па словах міністра ўнутраных спраў Лівана Нухада Машнука, гэта былі людзі з паясамі шахідаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?