У першым са стыкавых матчаў плэй-оф да чэмпіянату Еўропы па футболе зборная Венгрыі ў гасцях перамагла Нарвегію з лікам 1:0.

uefa.com

uefa.com

Сёння згуляюць зборныя Босніі і Ірландыі (22:45),

у суботу: Украіна — Славенія (20:00), Швецыя — Данія (22:45). Матчы дэманструюцца ў жывым эфіры на тэлеканале «Сетанта-Спорт», што ўключаны ў мінскія кабельныя сеткі.

Матчы ў адказ — 15—17 лістапада.

ЧЕ па футболе пройдзе ў чэрвені-ліпені 2016 г. у Францыі. 20 камандаў пуцёўкі ўжо заваявалі. У стыкавых матчах гуляюць зборныя, што занялі ў сваіх групах трэція месцы.

Беларусы фінішавалі ў сваёй групе 4-е месца, прапусціўшы наперад Іспанію, Славакію і Украіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?