EPA

EPA

«Нацыянальная ліга за дэмакратыю», якую ўзначальвае лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 70-гадовая Аун Сан Су Чжы, заваявала большасць галасоў у абедзвюх палатах парламента М'янмы (Бірмы) на першых у гісторыі краіны свабодных выбарах.

Маючы неабходных 329 месцаў у парламенце (яны маюць 348 дэпутатаў), партыя Сан Су Чжы мае магчымасць прызначаць урад і прэзідэнта краіны. Сама Аун Сан Су Чжы ў адпаведнасці з нядаўна ўведзенымі канстытуцыйнымі абмежаваннямі не можа заняць пасаду прэзідэнта, бо яе муж — брытанец, а дарослыя дзеці маюць грамадзянства іншых дзяржаў.

Гістарычнае галасаванне адбылося ў М'янме ў нядзелю, але канчатковыя вынікі выбарчая камісія абвясціла толькі ў пятніцу.

Згодна з пераходнай канстытуцыі, чвэрць месцаў у парламенце адведзена прадстаўнікам узброеных сіл, і яны захаваюць свой уплыў на палітычныя рашэнні.

Армія М'янмы і дзейны лідар генерал Тэйн Сейн паабяцалі забяспечыць мірную перадачу ўлады.

Ваенная хунта правіла ў Бірме (пераназванай у М'янму) на працягу дзясяткаў гадоў, якія суправаджаліся палітычнымі рэпрэсіямі і ізаляцыяй краіны ад знешняга свету.

«Нацыянальная ліга за дэмакратыю» ужо выйгравала выбары ў Бірме (цяперашняя М'янма) ў 1991 годзе, але вынікі выбараў былі ануляваныя рэжымам, а Аун Сан Су Чжы была арыштаваная.

Усяго яна правяла ў турме і пад хатнім арыштам каля 15 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?