13.11.2015 / 10:08

У брэсцкім гатэлі «Буг» адкрылі нумар Уладзіміра Высоцкага 4

У брэсцкім гатэлі «Буг» адкрыўся нумар Уладзіміра Высоцкага. Тэматычнае памяшканне арганізаванае ў нумары, дзе сама меней двойчы ў сярэдзіне 1970-х гадоў спыняўся славуты савецкі акцёр і бард.

Былы люкс на другім паверсе з відам на гарадскі парк — даволі сціплы па цяперашніх часах нумар з двух пакояў агульнай плошчай 34 квадратныя метры. Тут адноўленая абстаноўка і атмасфера тых часоў: мэбля, гадзіннік, радыёла «Рыгонда», чорна-белы тэлевізар «Нёман» у працоўным стане. Захаваўся дубовы паркет, па якім хадзіў Высоцкі, два аднаспальныя ложкі і тумбачка.

Нумар аформілі тэматычнымі фоташпалерамі з выявамі артыста і з цытатамі з яго песень, таксама там ёсць DVD-прайгравальнік і праектар з экранам, на якім у рэжыме нон-стоп можна «слухаць і бачыць» Высоцкага.

Гэтае памяшканне будуць здаваць гасцям, прычым адпачынак у ім абыдзецца амаль удвая даражэй за люксавы нумар. Калі суткі ў люксе каштуюць 950 тысяч рублёў, то за суткі ў нумары Высоцкага возьмуць 1,5 мільёна.

0
архивариус / Адказаць
13.11.2015 / 10:39
Пусть постояльцы дышат воздухом Высоцкого, которого на дух не выносила коммунистическая власть!
0
Крем / Адказаць
13.11.2015 / 14:43
архивариус, ага, а каб дабрацца да нумара, трэба прайсці некароткі шлях праз бюсты і карціны з Леніным на калідорах гатэля
0
kyky / Адказаць
14.11.2015 / 14:02
Крем, - Высоцкій тады так сама каля гэтых бюстаў праходзіў.. Нам неабходна мецЬ вуліцы з яго імёнам й Марі Ўладзі так сама..
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру