Два злачынствы, звязаныя з заведама непраўдзівым паведамленнем аб небяспецы, зарэгістраваны 12 лістапада ў Беларусі.

Як паведамляе МУС, у Салігорску ў 16.55 па нумары 102 патэлефанаваў невядомы і заявіў, што ў магазіне закладзена выбуховая прылада. У ходзе комплексу мерапрыемстваў прылада не знойдзена, інфармацыя не пацвердзілася. Праводзілася эвакуацыя 160 чалавек. Устаноўлена, што тэлефанаваў мясцовы жыхар 1966 года нараджэння, які нідзе не працуе. Ён затрыманы. Распачата справа па ч. 1 арт. 340 КК. 

У гарадскім пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў 10.40 да начальніка аховы камбіната хлебапрадуктаў звярнуўся мужчына 1965 года нараджэння, які нідзе не працуе. Ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Мужчына паведаміў, што камбінат замініраваны. У ходзе комплексу мерапрыемстваў выбуховая прылада не знойдзена, інфармацыя не пацвердзілася. Былі эвакуяваны 90 чалавек. Распачата справа па ч. 1 арт. 340 КК. Падазраваны затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?