На дарозе Мінск—Гродна на тэрыторыі Шчучынскага раёна пад грузавік трапіў мужчына, мясцовы жыхар. Кіроўца Mercedes, гружаны трыма тонамі паддонаў, накіроўваўся ў абласны цэнтр, калі на яго шляху з'явіўся пешаход.

Пасля праезду моста праз раку перад пешаходным пераходам (прыкладна за 50 метраў) у раёне раздзяляльнай паласы на адлегласці каля 10 метраў ўбачыў, што па дыяганалі бяжыць чалавек, паведамілі ў ДАІ Гродзенскай вобласці.

«Кіроўца стаў рэзка зніжаць хуткасць, — дапоўнілі інспектары. — Ён тармазіў, спрабаваў скіравацца направа, аднак сутыкнення пазбегнуць не змог. Кабінай усё роўна ўдарыў чалавека». Пацярпелага даставілі ў бальніцу.

Пазней у гутарцы з інспектарамі кіроўца распавёў, што на месца здарэння прыходзіў брат пешахода. Той растлумачыў, што раней з яго боку ўжо былі спробы кідацца пад машыны. На гэты раз атрымалася.

Гэта далёка не першы падобны выпадак. Раней былі зарэгістраваныя выпадкі, калі мужчына пасля сваркі з жонкай трапіў пад грузавік у Брэсце, нецвярозы мінчанін спачатку кінуўся пад аўтобус, а потым на першую ж машыну, якая яму трапілася, у сталіцы чалавек, які хадзіў па газоне, «нырнуў» пад МАЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?