Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў нагадаў, што адмова Украіны выплачваць доўг расійскаму боку ў памеры трох мільярдаў даляраў будзе азначаць дэфолт краіны.

tass.ru

tass.ru

«Гаворка ідзе пра суверэнны доўг, натуральна, яго нявыплата будзе азначаць дэфолтную сітуацыю», - адзначыў прэс-сакратар.

У пачатку верасня 2015 міністр фінансаў Украіны Наталля Ярасько у інтэрв'ю выданню «Апостраф» распавяла, што краіну чакае дэфолт у тым выпадку, калі парламент не падтрымае ўмовы рэструктурызацыі доўгу.

6 кастрычніка рэйтынгавае агенцтва Fitch панізіла крэдытны рэйтынг Украіны да ўзроўню RD (абмежаваны дэфолт).

27 жніўня Расія адмовілася прымаць удзел у рэструктурызацыі ўкраінскага доўгу. Міністр фінансаў Антон Сілуанаў казаў, што расійскі бок не згодны спісваць 20% ад трох мільярдаў даляраў. На гэтыя сродкі ў 2013 годзе Расія купіла выпушчаныя Украінай еўрабонды. Тэрмін іх пагашэння - 2015 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?