У продаж паступілі квіткі на БАТЭ — «Баер». Агулам у касы «Барысаў-Арэны» і мінскага офіса кампаніі Ticketpro раніцай 13 лістапада паступіла 700 квіткоў коштам 400, 250 і 200 тысяч.

Іх продаж пачаўся ў 10 гадзін. На гэты момант ля мінскай касы утварылася чарга даўжынёй прыкладна ў 50 чалавек, што непараўнальна менш, чым перад матчамі БАТЭ — «Рома», або БАТЭ — «Барселона». Квіткоў хапіла ўсім, хто стаяў у чарзе, яны яшчэ заставаліся ў продажы.

Матч паміж барысаўскім БАТЭ і «Баерам» з нямецкага Леверкузена пройдзе ў Барысаве 24 лістапада. Першую гульню з немцамі барысаўчане разгромна прайгралі з лікам 1:4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?