Жанчына шмат часу праводзіла ў інтэрнэце. І вось, чарговы віртуальны знаёмы звярнуўся да яе «па дапамогу».

Яна добра ведала англійскую мову. Пазнаёмілася з мужчынам. Той прадставіўся амерыканцам, які працаваў доктарам у Сірыі.

Далей пачынаецца сапраўдны Галівуд.

Мужчына распавёў, што ў Сірыі воляю лёсу ў яго засталіся дзве валізкі з 10 мільёнамі даляраў. Далей, спасылаючыся на тое, што Беларусь гэта ціхая і спакойная краіна, а яго суразмоўца з Оршы — чалавек надзейны, амерыканец прапанаваў жанчыне ўзяць грошы на захоўванне. Даставіць дзве валізкі з далярамі павінен быў спецыяльны кур'ер. Праўда, паскардзіўся мужчына, грошай на саму дастаўку ў яго пакуль няма. Затое ёсць рахунак у адным з банкаў далёкай афрыканскай дзяржавы — Ганы. Туды і павінна была пенсіянерка пераслаць трохі наяўнасці.

Жанчына гэтай дзіўнаватай гісторыі паверыла. Залезла ў даўгі, але ж назбірала 170 мільёнаў рублёў, якія і пералічыла на патрэбны рахунак.

Само сабой, гэта было махлярства. У выніку, пенсіянерка засталася ні з чым. А дакладней — з даўгамі. Усе спробы звязацца як з амерыканцам, так і з банкам з Ганы былі дарэмнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?