13.11.2015 / 15:39

Віктара Сырыцу пахавалі пад бел-чырвона-белым сцягам 7

Развітацца з Віктарам Сырыцам 13 лістапада прыйшлі яго сябры, паплечнікі, вучні, калегі-педагогі і вядомыя грамадскія дзеячы.

На пахаванне прыехалі старшыня руху «За свабоду», экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч, грамадскі і палітычны дзеяч, экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, палітык і публіцыст Павел Севярынец, а таксама многія іншыя палітыкі, журналісты і ўсе, хто паважаў і цаніў Віктара Антонавіча

Выбітны жыхар горада Баранавічы, вядомы гісторык, даследчык, патрыёт Віктар Сырыца раптоўна памёр 9 лістапада. Краязнаўца меў шмат публікацый у перыядычных выданнях, некаторы час працаваў намеснікам дырэктара Баранавіцкага недзяржаўнага эканоміка-юрыдычнага каледжа.

 

Але найбольшы ўклад у жыццё рэгіёна, у адраджэнне Беларушчыны Віктар Антонавіч унёс як сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і нязменны старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ, якую ўзначальваў 18 год.

 

Віктар Антонавіч увесь час спяшаўся нешта добрае зрабіць для нашай краіны, пашырыць сярод нас веды пра гісторыю і культуру Беларусі, нашага горада. Яго хапала на мноства разнастайных мерапрыемстваў, віктарынаў, добраўпарадкаванне памятных месцаў і пошук новых фактаў нашай гісторыі. Але нечакана жыццё абарвалася…

Пахавалі Віктара Антонавіча на могілках «Русіно».

0
Бася / Адказаць
13.11.2015 / 16:04
светлая память нашему патриоту
0
Пётр Миронович / Адказаць
13.11.2015 / 16:25
светлая памяць
0
Аляксей / Адказаць
13.11.2015 / 16:35
Заужды вельмi шкада i балюча, калi сыходзяць такiя людзi, як Вiктар Сырыца. Хочацца спадзявацца, што аладыя беларусы пранясуць памяць пра яго у будучыню i працягнуць яго справу.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру