У Дзярждуме Расійскай Федэрацыі абмяркоўваюць магчымасць увядзення выязных віз для грамадзян краіны. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Камітэта Дзярждумы па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Вадзім Салаўёў, перадае «Говорит Москва».

Ён адзначыў, што да ведама грамадзян РФ важна данесці поўную інфармацыю пра стан бяспекі тых краін, якія яны выбіраюць для адпачынку.

Па словах прадстаўніка Дзярждумы, цяпер абмяркоўваюцца розныя спосабы рэалізаваць гэтую ідэю. Як паведаміў Салаўёў, адным з іх можа аказацца ўвядзенне выязных віз.

«Цяпер шмат прапаноў увесці выязныя візы. Афіцыйныя чыноўнікі МЗС і супрацоўнікі бяспекі растлумачаць грамадзяніну, чым ён рызыкуе. І калі ён ужо атрымаў гэтую афіцыйную інфармацыю, распісваецца, што так, я ўсё ведаю, я ў курсе справы, мяне папярэдзілі, і, тым не менш, я настойваю, яму трэба даць магчымасць выехаць», — патлумачыў сітуацыю Салаўёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0