У Мадрыдзе прэзентавалі перакладзеную на іспанскую мову паэму Максіма Багдановіча «Вежа міру», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

На прэзентацыі, якая адбылася ў кніжным магазіне Мадрыда, прысутнічаў пасол Беларусі ў Іспаніі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка. Ён адзначыў, што Максім Багдановіч з'яўляецца геніем беларускай паэзіі, выключнай асобай для культуры Беларусі. Пераклад паэмы «Вежа міру» — адзін з першых перакладаў твораў класіка на іспанскую мову. Кніга была выпушчана іспанскім выдавецтвам з ілюстрацыямі мастачкі Монікі Гуцьерэс. Аўтарам перакладу стала беларуска Настасся Кузьменка, якая пражывае ў Іспаніі.

Акрамя таго, пасол акцэнтаваў увагу на прысуджэнні Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч, шэраг твораў якой апошнім часам быў выдадзены на іспанскай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?