13.11.2015 / 17:52

У Славакіі разбіўся ўкраінскі грамадзянскі верталёт, 6 чалавек загінулі 1

Украінскі грамадзянскі верталёт разбіўся ва ўсходняй Славакіі, у выніку чаго шэсць чалавек загінулі. Пра гэта паведамляе Reuters.

Верталёт упаў каля мяжы з Украінай, заявілі ў міністэрстве ўнутраных спраў Славакіі.

Мясцовае выданне паведамляе, што верталёт заўважылі яшчэ ў сераду, калі ён залятаў у паветраную прастору Славакіі. Аднак улады краіны даведалася пра катастрофу толькі сёння.

Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.

0
Слава Украiне!!! / Адказаць
13.11.2015 / 19:09
Вечная памяць загiнулым, спачуванне родным.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру