13.11.2015 / 18:01

У YouTube з'явіўся музычны дадатак

Відэахостынг YouTube запусціў новы сэрвіс YouTube Music, заснаваны на пошукавым рухавіку Google.

YouTube Music можна будзе карыстацца як бясплатна, так і ў рамках новай платнай падпіскі YouTube Red, што адключае рэкламу, паведамляе The Verge. Ліцэнзія YouTube Music распаўсюджваецца на прыблізна 30 млн кампазіцый. Пры гэтым у базу ўключаныя не толькі музычныя альбомы і сінглы, але і відэакліпы, а таксама канцэртныя запісы і караоке.

Пошукавы запыт выдае вялікую колькасць вынікаў. У той жа час дадатак не дублюе функцыянал Google Play Music. У прыватнасці, ён не дазваляе ствараць спісы прайгравання. Замест гэтага YouTube Music генеруе штодзённы плэйліст My Mix у залежнасці ад пераваг карыстальніка.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру