Вадзім Безкаравайны, які абвінавачваўся ў лонданскім судзе ў падрыхтоўцы нападу на расейскую амбасаду ў адпаведнасці з артыкулам аб тэрарызме, прызнаны невінаватым судом прысяжных засядацеляў.

Прысяжныя абвясцілі свой вердыкт у пятніцу.

Вадзім Безкаравайны тым не менш пакуль не выпушчаны на волю, бо міністру ўнутраных спраў Вялікабрытаніі трэба будзе вырашыць пытанне аб яго дэпартацыі.

Безкаравайны не мае права на жыхарства ў Вялікабрытаніі, дзе ён пражываў нелегальна па польскім пашпарце на імя Караля Бялецкага. У 2014 годзе ён быў арыштаваны і асуджаны на тры гады за выкарыстанне чужых дакументаў. Яго тэрмін зняволення быў скарочаны і афіцыйна скончыўся некалькі тыдняў таму.

Неўзабаве пасля арышту яму было прад'яўленае новае абвінавачанне — па артыкуле аб тэрарызме.

Дэпартацыя Вадзіма Безкаравайнага, які нарадзіўся ва Украіне, на радзіму ўскладняецца тым, што ён страціў усе дакументы, якія пацвярджаюць яго ўкраінскае грамадзянства, калі ў 12-гадовым узросце разам з сям'ёй эміграваў у Аргентыну.

Раней Безкаравайны беспаспяхова спрабаваў аднавіць сваё ўкраінскае грамадзянства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?