Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда даручыў сфармаваць новы ўрад краіны Беаце Шыдла — прадстаўніцы партыі Яраслава Качыньскага «Права і справядлівасьць», што перамагла на парламенцкіх выбарах 25 кастрычніка.

Урачыстая цырымонія адбылася ў Прэзідэнцкім палацы.

Такім чынам, у Польшчы распачаўся цыкл запісаных у канстытуцыі фармальных працэдур. Як чакаецца, у панядзелак, 16 лістапада, новы ўрад ужо будзе прыведзены да прысягі, а ў сераду, 18 лістапада, у сойме (ніжняя палата парламента) адбудзецца галасаванне аб прадастаўленні кабінету міністраў Шыдла даверу. Пасля гэтага яна афіцыйна ўступіць на пасаду прэм'ера.

Беаце Шыдла 52 гады. На працягу 10 гадоў яна з'яўляецца дэпутатам польскага сейма ад кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць», якая дамаглася нечакана вялікага поспеху на апошніх усеагульных выбарах у Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?