Байцам курдскіх узброеных фарміраванняў удалося аднавіць кантроль за стратэгічна важным горадам Сінджар на поўначы Ірака.
Reuters
«Я тут, каб абвясціць аб вызваленні Сінджара», — заявіў лідар іракскіх курдаў Масуд Барзані.
Курды цяпер аглядаюць горад і рухаюцца па сярэдзіне праезнай часткі, баючыся магчымых мін на абочыне дарог.
Наступ на Сінджар пачаўся каля 7-й раніцы па мясцовым часе. У аперацыі прымалі ўдзел каля 7500 байцоў пры падтрымцы авіяцыі ваеннай кааліцыі на чале з ЗША.
Сінджар перайшоў пад кантроль экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» у жніўні 2014 года, пасля чаго адтуль уцяклі некалькі дзясяткаў тысяч курдаў-язідаў.
Многія з тых, хто не паспеў сысці з горада, былі забітыя.