Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Малады фронт» (зарэгістраванае ў Чэхіі) 13 лістапада правяло ў Мінску першае пасяджэнне гісторыка-культурнага «Клуба Вітаўта Вялікага».

«Культурна-патрыятычныя праекты, падобныя да «Клуба Вітаўта Вялікага», якія мы пачынаем рэалізоўваць, гэта спроба надаць новае дыханне «Маладому фронту» і іншым патрыятычным арганізацыям, — заявіў член сойму «МФ» Дзмітрый Дашкевіч. — Іх задача — стварыць пляцоўку, якая будзе дзейнічаць пастаянна, для каардынацыі антыімперскай дзейнасці прарасійскіх структур».

Паводле слоў Дашкевіча, сёння Беларусь сутыкаецца з вялікімі выклікамі, звязанымі з прэтэнзіямі да Расіі на панаванне.

Палітык зазначыў, што Вітаўт Вялікі для Беларусі з'яўляецца «сімвалічнай асобай». «Імя Вітаўта звязана з магутнасцю і росквітам дзяржавы. Менавіта тады «Пагоня» стала дзяржаўным сімвалам», — сказаў ён.

Дашкевіч таксама паведаміў, што актывісты «МФ» плануюць заснаваць сёлета грамадскае ваенна-патрыятычнае аб'яднанне «Ваяр», якое спрабуюць зарэгістраваць у Мінюсце.

Сустрэчы «Клуба Вітаўта Вялікага» плануецца праводзіць не радзей чым адзін раз на месяц. На кожным пасяджэнні будзе абмяркоўвацца асобная тэма. Найбліжэйшыя — «Войска ВКЛ», «Усходняя палітыка вялікіх князёў», «Паўстанне Касцюшкі».

Сёння на ўстаноўчым пасяджэнні клуба перад прысутнымі выступіў пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў. Ён расказаў пра асобу вялікага князя літоўскага, а таксама прэзентаваў сваю кнігу «Імёны свабоды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?