Эксперты Міжнароднага валютнага фонду рэкамендавалі ўключыць кітайскі юань у кошык рэзервовых валют, гаворыцца ў заяве кіраўніка МВФ Крысцін Лагард.

Як адзначае Лагард, юань стаў адпавядаць крытэру аб свабодным выкарыстанні валюты і можа быць пастаўлены ў адзін шэраг з чатырма валютамі кошыка МВФ: брытанскім фунтам, еўра, японскай іенай і далярам ЗША.

Канчатковае рашэнне па юані будзе прынята на пасяджэнні савета дырэктараў МВФ, якое адбудзецца 30 лістапада.

Кітайскі цэнтрабанк вітаў прапанову фонду і назваў гэта міжнародным прызнаннем дасягненняў Кітая ў галіне эканомікі.

У 2010 годзе МВФ адмовіўся ўключаць юань у пералік рэзервовых валют, патлумачыўшы гэта тым, што кітайская валюта на той момант не адпавядала патрабаванню аб свабодным выкарыстанні.

Пасля гэтага Пекін правёў шэраг грашовых рэформаў, каб прывесці нацыянальную валюту ў адпаведнасць з патрабаваннямі фонду.

У жніўні гэтага года цэнтрабанк Кітая дэвальваваў юань да трохгадовага мінімуму ў адносінах да даляра. У банку дэвальвацыю назвалі выключнай мерай, нацэленай на на тое, каб курс абмену юаня больш дакладна адлюстроўваў сітуацыю на рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?