Удзельнікі міжнародных перамоў па Сірыі, якія адбыліся ў суботу, 14 лістапада, у Вене, дамовіліся правесці выбары ў Сірыі праз паўтара года.

Reuters

Reuters

Пра гэта па выніках сустрэчы заявіў кіраўнік МЗС Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер, піша Reuters.

Паводле паведамлення, пры гэтым пераходны ўрад павінен быць сфармаваны на працягу паўгода, а ў гэты час будзе рыхтавацца новая канстытуцыя краіны. «Ні ў каго няма ілюзій, што гэта будзе вельмі складана ажыццявіць», — сказаў ён.

Адзначаецца, што ўдзельнікі сустрэчы прыйшлі да разумення неабходнасці перамір'я ў самыя кароткія тэрміны. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Ірака Ібрагім аль-Джаафар.

Перамовы ў венскім гатэлі «Імперыял» працягваліся больш за пяць гадзін. Бакі, у прыватнасці, узгаднілі пералік тэрарыстычных арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Сірыі.

Удзел у сустрэчы прымалі міністры замежных спраў амаль 20 дзяржаў, а таксама прадстаўнікі Лігі арабскіх дзяржаў, Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва і Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0