14.11.2015 / 21:22

Сярод загінулых у Парыжы ёсць грамадзяне Бельгіі, Румыніі, Швецыі і Партугаліі 2

Як заявіў у суботу, 14 лістапада, кіраўнік МЗС Бельгіі Дыдзье Рэйндэрс, мінімум два бельгійцы загінулі, паведамляе Deutsche Welle.

Адзначаецца, што, паводле дадзеных МЗС Швецыі, у ліку ахвяраў таксама адзін швед, яшчэ адзін паранены. Аднак МЗС Швецыі адзначае, што гэта непацверджаная інфармацыя.

У ліку загінулых ёсць таксама адзін грамадзянін Партугаліі, паведамілі ўлады гэтай краіны.

Міністэрства замежных спраў Румыніі заявіла аб гібелі двух сваіх грамадзян.

Брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран паказаў, што ахвярамі «бесчалавечных нападаў» у Парыжы маглі стаць некалькі падданых Вялікабрытаніі. Дакладнай інфармацыі аб гэтым пакуль няма.

0
Крамлёуска-даунлэндскi iгiл / Адказаць
14.11.2015 / 22:17
Iгiлаускiм брыдотам не важка каго забiваць, як гэта было не важка даунлэндскiм фундаменталiстам , якi самалёт збiваць з Бука. Нагадаю словы атамана КАЛарадау : " Пасажырскi? Ну i нечага тут лётаць, вайна iдзе!" Не бачу адрознення сiрыйскага iгiл , ад iгiла наваройсцкава
0
Агата / Адказаць
15.11.2015 / 00:48
Пасьля нульгадзіны вяду ў прыбіральню бабулю. Стаіць, плача. І я. Стаю, плачу. Бубуля - "Дачушка, жыву ўсімі забітымі і забытымі. І ў лепшы сьвет не бяруць, і гэты зацяжкі". Моліцца і кажа - "перадай чалавекам - "няма нічога страшнейшага за сьмерць чалавека". "Як жа мне вас вымаліць... Жыву і малюся за дзетак, якія сталі маімі. Думала, дажыву да міру, парадуюся. А тут вайна, войны... Дучушка, яны зноў з тэлевізара забойствы апраўдваюць". Абдымаю бабулю, мыем ножкі, пасьля ручкі, пасьля вочкі праціраем. Пасьля кашульку мяняем. Паказваю форумы. Бабуля кажа - "Дык, дзетачкі, Бог вам даў і сілы і паніманьне, як не дапусьціць гора". Слова "зло" няма ў яе лексіконе. Я перадала словы падтрымкі ад Филифиона. Учытвалася Бабця, радавалася. Кажу - "Бабуля, гэта Вам". Филифион, Марыя Ўладзіміраўна Маліноўская, народжаная 7 студзеня 1917 года перадае Вам - яна абавязала менавіта так - "паклон" і такія словы: "Дзетачка, спасіба табе і за мяне, і за маю дачушку. Буду жыць. Каму ж я вас аддам".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру