AFP
Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што ў Лівіі быў нанесены авіяўдар па адным з лідараў ячэйкі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў гэтай краіне Абу Набілю.
Прадстаўнік Пентагона паведаміў, што авіяўдар быў нанесены па камандным цэнтры ў раёне ўсходняга партовага горада Дэрна.
Злучаныя Штаты заявілі, што пакуль правяраюць звесткі аб гібелі Набіля.
Перш, чым стаць кіраўніком ячэйкі ІД у Лівіі, Абу Набіль некалькі гадоў быў членам «Аль-Каіды».
Гэта першы авіяўдар па кіраўніцтве ІД у Лівіі.