Прэзідэнт ЗША Барак Абама прыбыў у Анталію, дзе ў нядзелю пачнецца двухдзённы саміт «Вялікай дваццаткі».

Значная частка саміту лідэраў найбуйнейшых эканомік свету будзе прысвечаная нападам ў Парыжы, у выніку якіх загінулі не менш за 129 чалавек.

Большасць краін, прадстаўленых у клубе G20, сутыкаліся з падобнымі нападамі.

Чакаецца, што прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган будзе заклікаць да сусветнага адзінства ў барацьбе з гвалтоўным экстрэмізмам і заканчэння грамадзянскай вайны ў Сірыі.

У суботу ўдзельнікі венскіх перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі ў Сірыі ўзгаднілі графік фарміравання пераходнага ўрада краіны.

Акрамя таго, на палях саміту могуць прайсці перамовы расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і прэм'ер-міністра Брытаніі Дэвіда Кэмерана.

Расійскі прэзідэнт можа асабіста сустрэцца і з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам — пра такую магчымасць раней заяўляў прэс-сакратар Белага дом Джош Эрнэст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?