Нягледзячы на ўзмоцненыя захады бясьпекі - цырымонію ахоўвалі каля тысячы паліцэйскіх - падчас выступу кіраўніка кітайскага Алімпійскага камітэту Лю Цы малады чалавек выбег да трыбуны і разгарнуў плакат у падтрымку Тыбэту за сьпіной кітайскага прадстаўніка. Неўзабаве ўдзельнік руху "За свабоду Тыбэту" быў арыштаваны.
Падчас урачыстага абраду ў храма багіні Геры акторкі ў строях жрыцаў, запалілі паходню ад сонечных промняў у парабалічным люстэрку.
Эстафета пройдзе па пяці кантынэнтах і завершыцца 8 жніўня ў Пэкіне. У траўні паходню паспрабуюць узьняць на найвышэйшую вяршыню сьвету — Эвэрэст.