Сусветны Дзень памяці ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў адзначаецца сёння ў Беларусі.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх вадзіцеляў уключыць блізкае святло фар — памяці ўсіх загінулых у ДТЗ — і прыцягнуць увагу да праблем бяспекі дарожнага руху.

Прадстаўнікі духавенства ў гэты дзень здзяйсняюць памінальныя службы і службы аб здароўі пацярпелых у ДТЗ. Святары таксама асвячаюць аварыйна-небяспечныя ўчасткі дарог, пешаходныя пераходы і скрыжаванні.

У Мінску за студзень—кастрычнік гэтага года загінулі 40 чалавек, усяго ў Беларусі — 688 чалавек.

Паводле дадзеных Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, у сярэднім у дарожна-транспартных здарэннях гінуць 1,25 млн чалавек за год, 90% з іх — у краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу. Асноўная прычына смерці сярод маладых людзей ва ўзросце 15—29 гадоў — ДТЗ. Каб прыцягнуць увагу да гэтай праблемы, у 2005 годзе Генеральная асамблея ААН прыняла адмысловую рэзалюцыю, у адпаведнасці з якой трэцюю нядзелю лістапада лічыцца Сусветным днём памяці ахвяр ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?