У крымінальнай праграме «Таямніца следства» на тэлеканале «Беларусь-1» пачаўся новы сезон. Першыя дзве перадачы прысвечаныя гісторыі 21-гадовага Сяргея Іванова з Рэчыцы. Нагадаем, ён быў прысуджаны да расстрэлу за жорсткае забойства 19-гадовай Алесі Атаманчук.

Упершыню беларускія СМІ атрымалі магчымаць пагутарыць са смяротнікам. Інтэрв'ю тэлевізіёншчыкам ён даў за некалькі дзён да вынясення прысуду.

«Я не хацеў, але нічога ўжо не пераробіш. Яно ўсё сядзіць ўнутры мяне, есці не магу, спаць не магу… [цяжка ўздыхае] Не ведаю, не ведаю… Шкада родных пацярпелай, сваіх родных шкада, людзей шкада…» — «А сябе?» — «А сябе не шкада. Я ведаў, я хацеў гэтага, у мяне забяруць жыццё, бо я забраў чужое жыццё».

Іваноў даводзіў, што гвалтаваць сваю ахвяру не збіраўся: «У мяне на той момант была дзяўчына. Сэксуальнай патрэбы не меў, у мяне, так сказаць, кожны дзень быў сэкс. Мне гэта не трэба было». «Я памятаю момант, як я стаю над ёй, яна ўжо ляжала голая, ужо, напэўна, мёртвая», — узгадвае ён.

Забойца расказвае, што ад яго фактычна адмовілася маці: «Пішу пастаянна, але ніхто не адказвае. Ёй цяжка, я разумею. Пішу, што люблю, пішу, каб прабачыла. Пішу, каб хаця б напісала, як яна, каб са здароўем у яе ўсё было добра. А што яшчэ пісаць?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?