Раней СМІ агучылі імёны трох парыжскіх тэрарыстаў. Паведамлялася, што знойдзеныя два сірыйскія пашпарты.

Афіцыйна апазнаны пакуль адзін з тэрарыстаў — 29-гадовы француз Ісмаіл Амар Мастэфа. Яго апазналі па адбітку адарванага пальца, знойдзенага на месцы стральбы ў клубе Bataclan.

Фота Reuters

Фота Reuters

Сёння ж улады пацвердзілі, што два сірыйскія пашпарты, знойдзеныя побач з целамі смяротнікаў, былі фальшывымі. Раней амерыканскія крыніцы сцвярджалі, што лічбавы код на адным з пашпартоў не адпавядае тым, што выкарыстоўваюцца ў рэальных сірыйскіх дакументах, а фатаграфія не адпавядае таму імя, што пазначана ў дакуменце. МУС Сербіі паведамляў, што імя на пашпарце належыць бежанцу, які прайшоў у ЕС праз межы Грэцыі і Сербіі 7 кастрычніка гэтага года, перадае Reuters.

Паводле французскіх СМІ, фальшывыя дакументы былі вырабленыя ў Турцыі.

Па апошніх афіцыйных дадзеных, атакі тэрарыстаў у Парыжы і паблізу стадыёна Stade de France прывялі да гібелі 129 чалавек. Самыя страшныя падзеі разгарнуліся ў канцэртнай зале Bataclan, якая змяшчае паўтары тысячы чалавек. Тэрарысты захапілі ў закладнікі гледачоў, якія прыйшлі на выступ амерыканскага рок-гурта Eagles of Death Metal. Потым пачалі расстрэльваць гледачоў, загінулі каля 90 чалавек.

Фота Reuters

Фота Reuters

Двое смяротнікаў загінулі пры выбухах ля ўваходу на стадыён Stade de France. Амерыканская New York Times піша, што прынамсі ў гэтай групе паясы смяротнікаў былі аднолькавыя: у іх выкарыстоўвалася аднатыпная выбухоўка TATP і цвікі ў якасці паражальнага элемента.

Таксама тэрарысты расстралялі наведвальнікаў некалькіх кафэ ў двух акругах Парыжа.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд ўвёў надзвычайнае становішча, ўзмацніў кантроль на межах краіны. У Францыі аб'яўлена трохдзённая жалоба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?