Фото Reuters

Фото Reuters

Прэзідэнты Уладзімір Пуцін Барак Абама абмяняліся поціскам рукі на саміце G20 у турэцкай Антальі, паведамляе РІА Новості.

Лідары дзвюх краін таксама пагутарылі перад сумесным фатаграфаваннем. Масква не выключае, што яны змогуць пагутарыць у рамках мерапрыемстваў у Турцыі, аднак фармальна сустрэча Пуціна і Абамы на саміце G20 ня ўзгаднялася.

Пазней размова прэзідэнтаў адбылася падчас паўзы паміж сустрэчай кіраўнікоў дзяржаў BRICS і рабочым паседжаннем саміту G20. Гутарка двух палітыкаў працягвалася каля 20 хвілін, побач з Пуціным і Абамам знаходзіліся толькі перакладчыкі.

Як паведамляе Reuters, лідары краін G20 дамовіліся ўзмацніць ахову межаў і павысіць авіяцыйную бяспеку ў сувязі з тэрактамі ў Парыжы.

У паведамленні гаворыцца, што лідары краін асудзілі тэракты ў Францыі і заявілі, што працягнуць сумесную барацьбу з тэрарызмам. 

У праграме саміту, дзе павінны абмяркоўвацца пытанні эканомікі і змены клімату, зменаў няма. Аднак, як паведаміла брытанская газета The Guardian са спасылкай на свае крыніцы, на G20 будзе абмяркоўвацца пытанне аб супрацьдзеянні пранікненню баевікоў ІД ў Еўропу пад выглядам бежанцаў.

На сустрэчу не прыедзе прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд, які спаслаўся на неабходнасць сваёй прысутнасці ў Парыжы ў трагічны для краіны момант.

Фота Getty

Фота Getty

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота Reuters

Фота Reuters

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Фота EPA/UPG

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0