Віталь Клічко перамагае на выбарах мэра Кіева. Пра гэта кажуць дадзеныя экзіт-полаў.
Фота EPA
Паводле папярэдніх падлікаў, дзеючы мэр Кіева набраў 71,8% галасоў. Яго апанент, дэпутат Вярхоўнай рады Барыслаў Бяроза набраў 28,2%.
Клічко балатаваўся на пасаду мэра ад партыі «Блок Пятра Парашэнкі «Салідарнасць», якую ён і ўзначальвае.
0
0
0
0
0
0