Паўторныя матчы не прынесьлі сэнсацыйных вынікаў, хаця і было некалькі нечаканасьцяў. Найперш гэта зьвязана з паразай менскага «Дынама» ад землякоў зь «Лякаматыву» — 0:1. Нечакана гэта таму, што ў першай гульні клюб Ігара Крывушкі перамог досыць упэўнена. «Лякаматыў» перамагае, але далей ідзе «Дынама».
Склала зь сябе паўнамоцтвы леташняга пераможцы Кубку берасьцейскае «Дынама», якое хоць і перамагло ў суботу «Гомель» (2:1), але прайсьці далей не атрымалася.
Дзьве аднолькавыя перамогі зь мінімальным лікам атрымаў барысаўскі БАТЭ над «Верасам». Дарэчы, чэмпіёнам пашанцавала зь лёсаваньнем. У наступным раўндзе барысаўцы сустрэнуцца з сьветлагорскім «Хімікам», адзіным прадстаўніком другой лігі.
Астатнія матчы прынесьлі наступныя вынікі: «Віцебск» — «Дняпро» 0:1, «Нёман» — «Дарыда» 0:1, «Шахцёр» — «Менск» 3:2.
У чвэрцьфіналах згуляюць: БАТЭ — «Хімік», МТЗ‑РІПА — «Гомель», «Шахцёр» — «Дарыда», «Дынама» (Менск) — «Дняпро». Першыя матчы адбудуцца на гэтых выходных.