Як сведчаць дадзеныя выбарчай камісіі, пасля падліку 100% галасоў выяўлена, што мэрам украінскай сталіцы зноў абраны Віталь Клічко. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы.

За Віталя Клічко (кандыдата ад «Блока Пятра Парашэнкі «Салідарнасць») прагаласавалі 66,49% выбаршчыкаў. Яго супернік — дэпутат украінскай Вярхоўнай рады Барыслаў Бяроза набраў 33,51% галасоў.

Дзеючы мэр Львова Андрэй Садавы перамог у другім туры выбараў з вынікам 61,1%. За яго канкурэнта, кандыдата ад ВА «Свабода» Руслана Кашулінскага прагаласавалі 36,8% выбаршчыкаў. Садавы абраны на пасаду мэра Львова ў трэці раз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?