У Беларусі распрацавалі мабільную праграму да пратаколаў і алгарытмаў вядзення пацыентаў з рэспіраторнымі захворваннямі для дактароў першаснай аховы здароўя. Пра гэта паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Жылевіч.

«У нас распрацаваны дапаможнік па практычнай ахове здароўя лёгкіх для дактароў агульнай практыкі і ўчастковых тэрапеўтаў. Паколькі дапаможнік стаў вельмі запатрабаваным у практыцы, была распрацавана яго электронная версія для смартфонаў, дзе прапісана, якія лекавыя сродкі, у тым ліку антыбіётыкі, найбольш рацыянальна назначыць у даным канкрэтным выпадку», — сказала Людміла Жылевіч. Прадукт з'яўляецца пілотным і будзе бясплатна прадастаўлены практыкуючым дактарам у пачатку 2016 года. Дадатак падрыхтаваны з удзелам СААЗ.

«Такая версія ў электронным выглядзе дазволіць нашым дактарам мець магчымасць аператыўна, каля пасцелі хворага атрымаць неабходную інфармацыю па аптымальным выбары лякарстваў для кожнага канкрэтнага пацыента», — сказала Людміла Жылевіч. У гэтай версіі закладзена праграма электроннага рэцэпта, што дасць магчымасць інсталяваць яго ў амбулаторную карту пацыента і раздрукаваць.

Таксама цяпер фарміруецца электронная амбулаторная карта пацыента. У яе будуць уносіцца звесткі аб усіх прэпаратах, якія прымае пацыент. Асаблівая роля будзе адведзена антыбіётыкам. Дапусцім, пацыент некалькі разоў беспаспяхова прымаў пэўныя антыбіётыкі. Калі пацыент прыйдзе на прыём чарговы раз, доктар гэта ўбачыць і зробіць выснову магчымую неадчувальнасць да такіх лекаў і зможа выбраць іншае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?