Насуперак анонсу, вядучы тэлеканала АНТ Вадзім Гігін не стаў весці сустрэчу з расійскім прапагандыстам Мікалаем Старыкавым. 

Нагадаем, што пад ціскам грамадскасці гатэль «Беларусь» і кнігарня «Светач» адмовіліся праводзіць сустрэчу са Старыкавым. Яе перанеслі ў Дом Масквы — расійскі культурны цэнтр у Мінску.

Само спатканне пачалося з бойкі. Група юнакоў пачала скандаваць «Чамадан, вакзал, Расія». Ахоўнікі накінуліся на іх і пасля тузаніны выцягнулі з залы.

Некаторыя гледачы пасля гэтага выйшлі з залы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?