Аб'ём прамысловай вытворчасці па выніках студзеня —кастрычніка 2015 года ўпаў на 7,1,% да аналагічнага перыяду мінулага года.

За год Беларусь страціла (у грашовым выражэнні) ужо больш за палову камбайнаў (падзенне на 78,5%), тэлевізараў (78,4%), станкоў (59%), грузавых аўтамабіляў (57,6%), аўтобусаў (51,2 %), кажуць свежыя дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.

Блізка да гэтай адзнакі знаходзяцца кар'ерныя самазвалы (падзенне аб'ёмаў вытворчасці на 45,2%), гарсэтныя вырабы (43%), трактары (38,1%), шыны для грузавікоў і аўтобусаў (37,7%), рухавікі (37,3 %),

Рост аб'ёмаў вытворчасці ў гэтым перыядзе адзначаны толькі ў нафтаперапрацоўцы, хіміі і асабліва ў фармацэўтыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?