У Гомелі пры праверцы прыватнага прадпрыемства падатковыя інспектары ўстанавілі ўтойванне выручкі ў 4,4 мільярда рублёў. 

Паводле вынікаў праверкі прадпрыемства, асноўным відам дзейнасці якога з'яўляецца выкананне рамонтна-будаўнічых работ, даналічаныя ў бюджэт 1,6 млрд рублёў, у тым ліку падаткаў — 1,2 млрд рублёў. Падставай для прызначэння праверкі паслужыў нізкі ўзровень рэнтабельнасці і падатковай нагрузкі. 

Як паведамляе прэс-цэнтр ІМПЗ па Гомельскай вобласці, у мэтах устанаўлення паўнаты адлюстравання ў бухгалтарскім уліку прадпрыемства фінансава-гаспадарчых аперацый інспектарамі праведзеныя тры сустрэчныя праверкі замоўцаў работ. Устаноўлены факт несвоечасовага адлюстравання аб'ёмаў будаўнічых работ на 98,1 млн рублёў, а таксама неадлюстраванне ва ўліку прадпрыемства аб'ёмаў будаўнічых работ на 4,4 мільярда рублёў.

Названыя аб'ёмы работ былі поўнасцю прынятыя і падпісаныя замоўцамі ў адпаведных перыядах, што падлягаюць праверцы.

Акрамя таго, пры праверцы паўнаты правільнасці і своечасовасці пералічэння ў бюджэт утрыманага падаходнага падатку з заработнай платы і іншых выплат устаноўленая завінавачанасць па ўтрыманай, але не пералічанай у бюджэт суме падаходнага падатку ў 706,7 млн рублёў.

Матэрыялы праверкі накіраваныя ва УДФР КДК па Гомельскай вобласці для давання прававой ацэнкі дзеянням службовых асоб прадпрыемства

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?