Адміністрацыя Гарвардскага універсітэта пачала эвакуацыю чатырох карпусоў на тэрыторыі кампуса, паведамляецца на афіцыйным сайце Гарварда.

Прычынай стала ананімнае паведамленне аб закладзенай выбуховай прыладзе. Пацвердзіць інфармацыю ў цяперашні час афіцыйныя асобы не могуць.

«Большасць ужо ў курсе, што мы атрымалі непацверджанае паведамленне пра бомбу. Людзі з будынкаў былі эвакуяаваныя, і праваахоўныя органы знаходзяцца на месцы здарэння. Уваход на тэрыторыю кампуса забаронены», — паведамілі ў Гарвардзе.

Гарвардскі універсітэт з'яўляецца адным з самых вядомых універсітэтаў свету. Ён знаходзіцца ў горадзе Кембрыдж, штат Масачусэтс. Паводле дадзеных на 2010 год, у Гарвардзе вучыліся каля 6700 студэнтаў і 14500 аспірантаў. Універсітэт займае першае месца ў ЗША па ліку мільярдэраў сярод выпускнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?