У панядзелак міністэрства замежным справаў чарговы раз наведаў часовы павераны у справах ЗША ў Беларусі Джанатан Мур. Падчас сустрэчы ён паведаміў, што пэўная колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў бліжэйшым часам пакіне Менск, паведамляе прэс-служба МЗС.

Тыдзень таму Джанатану Муру рэкамэндавалі выраўняць колькасьць дыпляматаў на парытэтнай аснове між ЗША і Беларусьсю.

Нагадаем, што 7 сакавіка беларускія ўлады адклікалі з Вашынгтону пасла Міхаіла Хвастова. Гэта было растлумачана санкцыямі амэрыканскага боку супраць прадпрыемства «Белнафтахім».

12 сакавіка пасьля настойваньня з боку беларускага МЗС зь Менску была вымушана зьехаць пасол ЗША Карэн Ст'юарт.

Учора БТ паказала рэпартаж пра выкрыцьцё ў Менску шпіёнскай сеткі пад кіраўніцтвам куратара з ФБР Курта Фінлі.

Пазьней у панядзелак Джанатан Мур выступіў з адмысловай заявай, дзе паведаміў, што пасольства ЗША ў Менску да 27 сакавіка пакінуць 17 дыпляматаў, столькі сама застанецца працаваць у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?