Заява прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб узмацненні працы расійскіх вайскоўцаў у Сірыі не азначае, што краіна гатовая пачаць сухапутную аперацыю. Пра гэта распавёў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

«Прэзідэнт Пуцін неаднаразова заяўляў пра тое, што Расія будзе абмяжоўвацца толькі ваенна-паветранай кампанентай і што гаворкі пра сухапутную аперацыю не ідзе. Акрамя таго, хацеў бы нагадаць, што аперацыя ВКС Расіі ажыццяўляецца менавіта ў падтрымку сухапутнай наступальнай аперацыі узброеных сіл Сірыйскай Арабскай Рэспублікі», — распавёў Пяскоў, адказваючы на пытанне журналістаў аб магчымасці прымянення якіх-небудзь сіл, акрамя авіяцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?