Амерыканскі акцёр Чарлі Шын, якому нядаўна споўнілася 50 гадоў, распавёў у жывым эфіры праграмы NBC пра тое, што ён ВІЧ-інфікаваны.

foxnews.com

foxnews.com

Шын зняўся ў такіх фільмах, як «Вышэйшая ліга-2», «Грошы вырашаюць усё», «Быць Джонам Малкавічам», «Гарачыя галовы», «Узвод», «Уол-стрыт», некалькіх фільмах з серыі «Вельмі страшнае кіно».

Пра цягу артыста да алкаголю і вечарынак вядома даўно. Шын сцвярджае, што пераспаў з пяццю тысячамі жанчын. Тое, што ў яго сэкс-кар'еры сустракаліся дзясяткі порнаактрыс і работніц порнаіндустрыі — агульнавядомы факт.

«Я тут, каб прызнаць, што ў мяне ВІЧ», — сказаў акцёр у жывым тэлеэфіры.

Чарлі Шын быў тройчы жанаты, у яго пяцёра дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?