ЗША і Турцыя пачынаюць сумесную аперацыю ў Сірыі, каб цалкам узяць пад кантроль участак паўночнай мяжы. Пра гэта дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў у інтэрв'ю CNN.

«Мы ўжо ўзялі пад кантроль 75% паўночнай мяжы (Сірыі). І неўзабаве мы з Турцыяй пачынаем аперацыю, каб ізаляваць ад тэрарыстаў 98 км, што засталіся», — заявіў Джон Керы.

Раней міністр замежных спраў Турцыі Ферыдун Сінірліоглу заяўляў аб планах Анкары пачаць ваенную аперацыю супраць ІД у бліжэйшыя дні, не ўдакладніўшы, пра якую аперацыю ідзе гаворка.

Паўночная частка Сірыі на мяжы з Турцыяй на працягу доўгага часу кантралявалася курдскімі атрадамі і байцамі забароненай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?