Студэнты-мастакі ўпрыгожаць малюнкамі платы і будынкі ўздоўж чыгункі ў Мінску. Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў пасля аб'езду тэрыторый, прылеглых да чыгункі.

«Студэнты творчых спецыяльнасцяў ахвотна адгукнуліся на нашу прапанову ўпрыгожыць малюнкамі платы і збудаванні, размешчаныя ўздоўж чыгункі. Дарэчы, яны ўжо ператварылі ў творы мастацтва некаторыя будынкі ля кальцавой дарогі. Пасля гэтага на іх перасталі з'яўляцца рознага роду надпісы», — сказаў Уладзімір Кухараў.

Ён адзначыў, што гарадскія ўлады штогод складаюць планы мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні прылеглых да чыгункі тэрыторый. Па словах Уладзіміра Кухарава, такая работа дае станоўчыя вынікі. Разам з тым ёсць заўвагі па ўладкаванні прыватнага сектара і прадпрыемстваў, якія знаходзяцца побач з чыгуначнымі шляхамі. Дзе-нідзе неабходна выдаліць сухастой і ламачча, маюць патрэбу ў афарбоўцы некаторыя гаражы. Па выніках аб'езду будзе складзены падрабязны план мерапрыемстваў па навядзенні парадку. Таксама Мінгарвыканкам падрыхтуе лісты ў Мінскі раённы выканаўчы камітэт з указаннем недахопаў, выяўленых на тэрыторыі прыгарада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?