Еўразійская кінаакадэмія, у якой будзе ўласная прэмія, можа з'явіцца ўжо ў 2017 годзе. Пра гэта паведаміў кіраўнік дэпартамента кінематаграфіі Міністэрства культуры Расіі Вячаслаў Цяльноў у ходзе Дзён расійскага кіно ў Мумбаі.
«Размова ідзе пра стварэнне Еўразійскай кінаакадэміі — аналага «Оскара» — пры ўдзеле Расіі, Індыі і Кітая», - расказаў Вячаслаў Цяльноў. Паводле яго слоў, прэмію гэтай кінаакадэміі плануецца ўручаць штогод. Еўразійскі «Оскар» можа пачаць работу ў 2017 годзе, а прэзентацыя кінаакадэміі пройдзе ў 2016 годзе ў час Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю.
Дата ўручэння прэміі пакуль не называецца. Аднак усе тры краіны — Расія, Індыя і Кітай — пацвердзілі свой намер удзельнічаць у праекце.
0
0
0
0
0
0