Самалёт авіякампаніі Lufthansa, які ляцеў з Франкфурта ў Талін, здзейсніў у Берліне аварыйную пасадку з-за трэснутага лабавога шкла. На борце знаходзўся прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес.

Партал ERR Uudised цытуе дарадцу прэзідэнта Тоомаса Сілдама: «Самалёт здзейсніў аварыйную пасадку ў Берліне па тэхнічных прычынах. З пасажырамі, у тым ліку і з прэзідэнтам Ільвесам, усё ў парадку. Цяпер мы чакаем, якое рашэнне прапануе Lufthansa для працягу рэйса. Імаверна, будзе замяшчальны самалёт».

Прэс-сакратар Талінскага аэрапорта сказаў парталу ERR Uudised, што аварыйная пасадка ў Берліне адбылася пасля 16-й гадзіны. Пілоты ўжо падляталі да мяжы Польшчы, калі выявілі расколіну на шкле і прынялі рашэнне пасадзіць машыну ў аэрапорце Берліна, распавёў прэс-сакратар.

Рэйс Lufthansa LH 882 павінен быў прыбыць у Талін у 16.50.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?