Мы параўналі некаторыя службы таксі і цэны дзеля таго, каб вы маглі абраць аптымальны для сябе варыянт.

За крытэр мы бралі два паказчыкі — цана 1 кіламетра і пасадкі. Улічвайце, што ў кошт пасадкі ўваходзяць 3 кіламетры паездкі.

1. TAXI NEXT (праз аплікацыю Taxi NEXT) — таксі шукае вам таксістаў, якія знаходзяцца побач. Пры гэтым яны могуць быць з іншых службаў, такіх як 7788, 152 ці 135. Але плюсам з’яўляецца тое, што ў аплікацыі вы можаце разлічыць, у колькі вам абыдзецца таксі, і гэта самая танная пасадка сярод усіх службаў.

  • 1 км — 5500 б.р.
  • Пасадка — 34 900

2. «Таксі Алмаз 7788» (7788 ці гарадскі +375173060778) — адна з самых буйных службаў таксі. Прыярытэтныя аўтамабілі сярэдняга класа. Апошнім часам служба таксі пачала масава ўкараняць беларуска-кітайскія Geely.

  • 1 км – 5500 б.р.
  • Пасадка – 34 900

3. Таксі 184 (184 ці 184 +375293333-184) – таксі абяцае кліентам хуткаё прыбыццё кіроўцаў, а яшчэ ў іх рэклама на трасянцы.

  • 1 км – 8000 б.р.
  • Пасадка – 40 000

4. Таксі «Сталіца 135» ці «Прэстыж» (135 ці +375293333001) — у машынах гэтай службы ўсталяваны бясплатны wi-fi, ёсць дзіцячыя аўтакрэслы, а юрыдычныя асобы і арганізацыі могуць папярэдне заключыць дамову на аплату паслуг таксі па безнаяўным разліку.

  • 1 км — 5900 б.р.
  • Пасадка — 40 000

5. Таксі «Крышталь» (7778) — у гэтай службы таксі нават суполка ва УКантакце ёсць, дзе яны гатовыя адказваць на пытанні.

  • 1 км — 5500 б.р.
  • Пасадка — 35 000

6. Таксі 155 (155 ці +375296666055) — у апісанні службы кліентаў завяраюць у высокім узроўні сэрвісу, ветлівасці і прафесіяналізме кіроўцаў.

  • 1 км — 5500 б.р.
  • Пасадка — 35 000

7. Таксі «Пятніца» (7500 ці +375173397500) — аўтапарк мае аўтамабілі толькі класу ўніверсал. У таксі ёсць бясплатны wi-fi, зарадка для тэлефона. Кошт ад борта такі ж самы, як і пры замове таксі.

  • 1 км — 7500 б.р.
  • Пасадка — 60 000

8. Таксі 156 (156, 7156 ці +375296666052) – служба працуе ў сферы таксі з 2005 года. Акрамя перавозу пасажыраў, ёсць магчымасць выклікаць машыну для грузаперавозак.

  • 1 км — 5500 б.р.
  • Пасадка — 35 000

9. Таксі 107 (107 ці +375291111007) — прыбыццё таксі праз 5-10 хвілін пасля тэлефанавання. Ёсць магчымасць замовіць VIP-таксі. У распараджэнні парка ёсць мікрааўтобусы і эвакуатары. Самая танная пасадка ў Мінску.

  • 1 км — 5500 б.р.
  • Пасадка — 34 900

10. Мінскія аўталініі таксі (157 ці +375297777157) – самае дарагое таксі Мінска. Увесь парк аўтамабіляў падбіраўся вельмі доўга і старанна, напісана ў апісанні службы.

  • 1 км — 8000 б.р.
  • Пасадка — 60 000

11. Таксі «Gold» (7585) — у службы таксі ёсць зніжкі для пастаянных кліентаў. Служба абяцае дакладны разлік кошту пездкі і хуткую падачу аўтамабіля.

  • 1 км — 5500 б.р.
  • Пасадка — 38 500

12. Таксі Легаўтатранс (161 ці +375291081161) – у апісанні служба заяўляе, што яны імкнуцца прытрымлівацца даступных тарыфаў, пры гэтым не зніжаючы якасць паслуг. Акрамя развозу пасажыраў, служба можа правесці тэхагляд вашага аўтамабіля.

  • 1 км — 5500 б.р.
  • Пасадка — 35 000

13. Таксі 152 (152 ці +375293333152) — усе, хто карыстаецца грамадскім транспартам, ужо вывучылі гэтыя лічбы напамяць. Бо беларускі гурт «Дразды» зрабіў некалькі вірусных ролікаў для дадзенай службы таксі. Вось адзін з іх.

  • 1 км — 5500 б.р.
  • Пасадка — 35000

14. IQ-таксі (+375296899000) — таксі дае пашыраныя магчымасці для кліентаў — на сайце можна паглядзець кошт паездкі, колькі таксістаў знаходзяцца побач і абраць машыну па фота.

  • 1 км — 5 500 б.р.
  • Пасадка — 35 000

15. UBER (праз аплікацыю Uber на Андроід ці Ios) — цяпер у Мінску працуе толькі Uber Black, таму дасяжныя машыны прэміяльнага сегменту — не старэйшыя за 5 год, BMW 5,7, машыны S, E, A6 класа.

  • 1 км — 7000 б.р.
  • Пасадка — 45 000
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?