Партал «Известия.рф» апублікаваў артыкул з назвай «Для дыскрэдытацыі расійскіх чыноўнікаў выкарыстоўваюць ЛГБТ-актывістаў», у якім прыводзіў «доказы» таго, што за абвінавачваннямі буйных расійскіх чыноўнікаў і палітыкаў у нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі можа стаяць Дзяржаўны дэпартамент ЗША.

Грунтаваўся артыкул на «перапісцы» Дзярждэпа і расійскага ЛГБТ-актывіста Мікалая Аляксеева.

Адказ амбасады ЗША ў Маскве не прымусіў сябе доўга чакаць. На старонцы амбасады ў Facebook у хуткім часе быў выкладзены той самы ліст, які апублікавалі ў сябе «Известия», толькі з выпраўленымі чырвоным стрыжнем памылкамі. Фота суправаджалася наступным тэкстам:

«Паважаныя Известия.рф,
У наступны раз, калі будзеце выкарыстоўваць фальшывыя лісты, дасылайце нам – будзем радыя дапамагчы выправіць памылкі.
Шчыра Ваш,
Дзярждэп».

Дарэчы, памылак у тэксце фэйкавага ліста, на хуткую руку напісанага расійскімі прапагандыстамі, аказалася даволі шмат – ажно 22, прычым некаторыя з іх недапушчальныя нават для школьнікаў. Так, гора-аўтары не ведалі нават напісання слова «Counselor», а таксама розніцы паміж «between» і «among».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?